САКАВІ́ЦКАЕ ПАЎСТА́ННЕ 1919 у Карэі,

серыя нар. выступленняў супраць яп. панавання ў Карэі (краіна была анексіравана Японіяй у 1910). Штуршком да адкрытага нар. выступлення паслужыла Парыжская мірная канферэнцыя 1919—20, якая выклікала ў кар. грамадстве надзеі на аднаўленне краіны. У лют. 1919 члены рэліг.-паліт. арг-цыі Чхандагё на чале з Сон Бёнхі выдалі дэкларацыю аб незалежнасці Карэі. 1 сак., напярэдадні пахавання б. імператара Карэі Каджона, у Сеуле, Пхеньяне і інш. гарадах адбыліся антыяп. дэманстрацыі ў падтрымку незалежнасці краіны. Рэпрэсіі ўлад выклікалі ў сак.крас. ўзбр. супраціўленне амаль ва ўсёй Карэі. Паўстанне ахапіла 211 з 218 паветаў; у ім прынялі ўдзел больш за 2 млн. чал. У Шанхаі (Кітай) група кар. эмігрантаў стварыла часовы ўрад Карэі на чале з Лі Сын Манам. Яп. войскі і паліцыя задушылі паўстанне. Аднак каланізатары былі вымушаны замяніць яп. ваен. адміністрацыю цывільнай, дапусціўшы ў яе склад прадстаўнікоў кар. эліты.

Літ.:

Пак Б.Д., Пак Тхэгын. Первомартовское движение 1919 г. в Корее: Глазами российского дипломата. М.;

Иркутск, 1998.

В.​У.​Адзярыха.

т. 14, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)